Чым здзіўлялі і частавалі на вясковых падворках у Шчучыне
14.09.2024
З самага ранку Шчучын напоўніўся стракатымі фарбамі і вясёлымі мелодыямі. Адразу некалькі ўрачыстасцей прыпалі на 14 верасня: сёння мы адзначаем Дзень горада і раённыя “Дажынкі-2024”. А насустрач імчыць і яшчэ адна знакавая падзея: 17 верасня – 85-годдзе ўз’яднання Беларусі, калі заходняя частка рэспублікі далучылася да БССР, і мы адзначаем гэту дату як Дзень народнага адзінства. Вось і атрымліваецца тройчы памножаная радасць, узведзены ў куб гонар за сваю родную краіну, любую сэрцу Шчучыншчыну!